Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наздрава́ты, -ая, -ае.

3 невялікімі адтулінамі, дзірачкамі; порысты.

Н. сыр.

Н. шлак.

|| наз. наздрава́тасць, -і, ж.

наздраві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж. (спец.).

Наздраватае, порыстае месца, сітавіна.

|| прым. наздраві́нны, -ая, -ае.

наздра́ты, -ая, -ае (разм.).

3 вялікімі ноздрамі.

Наздратая пыса.

|| наз. наздра́тасць, -і, ж.

назе́мны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы.

Наземныя збудаванні.

Наземныя войскі.

наззыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго.

Склікаць у вялікай колькасці.

Н. гасцей.

назіра́льнасць, -і, ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.

У мастака добрая н.

назіра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто назірае, ажыццяўляе кантроль за кім-, чым-н.

Уважлівы н.

Ваенны н.

|| ж. назіра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. назіра́льніцкі, -ая, -ае.

назіра́льны, -ая, -ае.

1. Які прызначаны для назірання.

Назіральная вышка.

2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.).

Н. чалавек.

назіра́нне, -я, н.

1. гл. назіраць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н.

Навуковыя назіранні.

назіра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Бываць, здарацца; адзначацца.

У тэксце назіраюцца памылкі.