Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уця́міць, -млю, -міш, -міць; зак., што і з дадан. (разм.).

Зразумець сэнс, змест чаго-н., поўнасцю ўсвядоміць што-н.

Я не адразу ўцяміў, пра што ідзе гаворка.

У. сэнс выказвання.

уцяплі́ць, уцяплю́, уце́пліш, уце́пліць; уце́плены; зак., што.

Зрабіць цяплейшым, засцерагчы ад уздзеяння холаду.

У. ферму.

|| незак. уцяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. уцяпле́нне, -я, н.; прым. уцяпля́льны, -ая, -ае.

У. чахол (прызначаны для ўцяплення).

уцяпля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Уцяпляльны матэрыял.

уцярпе́ць, уцярплю́, уцярпі́ш, уцярпі́ць; уцярпі́м, уцерпіце́, уцярпя́ць; уцярпі́, і уце́рпець, -плю, -піш, -піць; -пі́; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.

Не ўцярпеў (уцерпеў), каб не выказацца.

уця́ць, утну́, утне́ш, утне́; утнём, утняце́, утну́ць; уця́ў, уцяла́, -ло́; утні́; уця́ты; зак., што (разм.).

1. Адсякаючы, адразаючы, укараціць.

У. канец вяроўкі.

2. у што. Уцягнуць, увабраць унутр (галаву, шыю).

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уціна́нне, -я, н.

уцячы́¹ гл. уцякаць¹.

уцячы́², уцяку́, уцячэ́ш, уцячэ́; уцячо́м, уцечаце́, уцяку́ць; уцёк, уцякла́, -ло́; уцячы́; зак.

1. Паспешліва пайсці адкуль-н., бягом накіравацца куды-н.

У. з дому.

2. Пайсці тайком адкуль-н., выратавацца ўцёкамі.

Мядзведзь зрабіў падкоп і ўцёк у лес.

У. з палону.

|| незак. уцяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уцяша́цца гл. уцешыць.

уцяша́ць гл. уцешыць.

уцяшэ́нне гл. уцешыць.