Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., каму-чаму.

1. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце (спец.).

Бас уторыць тэнару.

2. Паўтараць якія-н. гукі.

Лясное рэха ўторыць стуку сякеры.

уто́чванне гл. утачыць¹.

уто́чвацца¹ гл. утачыцца¹.

уто́чвацца² гл. утачыцца².

уто́чваць¹ гл. утачыць¹.

уто́чваць² гл. утачыць².

уто́чка¹, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. утачыць¹.

2. мн. -і, -чак. Сточаная частка чаго-н.

уто́чка², -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тое, што ўшыта ў што-н.

уто́чны гл. уток.

утраі́х, прысл.

Колькасцю ў тры асобы (рознага полу) або істоты (ніякага роду).

Жыць у кватэры ў.