Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

та́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою.

Партызаны прытрымліваліся ў баі асобай тактыкі.

2. перан. Сукупнасць сродкаў і прыёмаў для дасягнення мэты.

Тут яна змяніла тактыку сваіх паводзін.

|| прым. такты́чны, -ая, -ае.

так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абыяк; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

та́к-такі, часц. (разм.).

Аднак, усё-такі, усё ж.

Т. і не дачакаліся мы яго.