Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

натрэнірава́ць гл. трэніраваць.

натрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. чаго. Трасучы што-н., здабыць у нейкай колькасці.

Н. груш.

2. чаго. Растрэсці частку чаго-н., неакуратна перавозячы або пераносячы.

Н. сена на дарогу.

3. чаго. Пра кармы для жывёлы: трасучы, змяшаць.

4. безас., каго. Стаміць, намучыць трасянінай (разм.).

Натрэсла дзяцей за дарогу.

натрэ́сціся, -расу́ся, -расе́шся, -расе́цца; -расёмся, -расяце́ся, -расу́цца; -ро́сся, -рэ́слася і -расла́ся, -рэ́слася і -расло́ся; -расі́ся; зак. (разм.).

1. Патрэсціся доўга, многа.

Н. на калдобінах.

2. Падрыжаць доўга, многа.

Н. на марозе.

нату́га, -і, ДМу́зе, ж. (разм.).

Празмернае напружанне сіл.

Чырванець ад натугі.

нату́жлівы, -ая, -ае.

Які адбываецца або робіцца з натугай.

|| наз. нату́жлівасць, -і, ж.

нату́жны, -ая, -ае.

Тое, што і натужлівы.

Н. гул.

|| наз. нату́жнасць, -і, ж.

нату́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Напружыць усе сілы.

Конь натужыўся.

|| незак. нату́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

нату́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Тое, што і напружыць (у 1 знач.).

Н. мускулы.

|| незак. нату́жваць, -аю, -аеш, -ае.

нату́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад цяжкай тузаніны, звязанай з рэзкімі рухамі.

Так натузаецца маці за дзень, што ні рук і ні ног не чуе.

нату́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Тузаючы, ушчуць, пакараць.

Н. за валасы.

2. Натрудзіць цяжкай працай (разм.).

Н. рукі за дзень.