Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нарко́з, -у, м.

Агульнае абязбольванне, своеасаблівы стан штучнага сну з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці.

Аперацыя пад наркозам.

|| прым. нарко́зны, -ая, -ае.

нарко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па наркалогіі.

нарко́тыкі, -аў, адз. нарко́тык, -у, м.

Моцнадзейнае рэчыва (расліннага і сінтэтычнага паходжання), якое выклікае ўзбуджэнне, галюцынацыі, санлівасць і паралізуе дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.

|| прым. наркаты́чны, -ая, -ае.

нармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., што.

Узводзіць, устанаўліваць нормы.

Н. заработную плату.

|| наз. нармава́нне, -я, н.

нармалізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

Прыйсці (прыходзіць) у норму, зрабіцца (рабіцца) нармальным.

Адносіны нармалізаваліся.

нармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

Н. правапіс.

Н. вымаўленне.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармаліза́цыя, -і, ж.

нарма́льны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае нормам, звычайны.

Нармальная тэмпература цела.

Нармальная вага.

2. Псіхічна здаровы.

|| наз. нарма́льнасць, -і, ж.

нарма́ны, -аў, адз. нарма́н, -а, м. (гіст.).

Агульная назва плямён, якія насялялі Скандынавію ў 8—11 стст.

|| прым. нарма́нскі, -ая, -ае.

нарматы́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Эканамічны або тэхнічны паказчык норм, у адпаведнасці з якімі выконваецца работа.

Нарматывы вытворчай працы.

|| прым. нарматы́ўны, -ая, -ае.

нарматы́ўны, -ая, -ае.

1. гл. нарматыў.

2. Які вызначае норму, стандарты, правілы.

Нарматыўная граматыка.

|| наз. нарматы́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).