Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

намётка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і наметка.

намётка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і намітка (у 2 знач.).

намётка³, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і фастрыга.

наміна́л, -у, м. (спец.).

Абазначаная вартасць (на таварах, грашовых знаках, каштоўных паперах).

Продаж па намінале.

|| прым. наміна́льны, -ая, -ае.

Намінальная цана.

наміна́льны, -ая, -ае.

1. гл. намінал.

2. Які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый; фіктыўны (кніжн.).

Лічыцца дзе-н. намінальна (прысл.).

наміна́ць гл. намяць.

на́мітка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай.

Льняная н.

2. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын.

Ішлі жанчыны ў беласнежных намітках.

намно́га, прысл.

У значнай ступені, у некалькі разоў больш.

Зрабіць н. больш, чым планавалася.

намо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж. (разм.).

1. Дамоўленасць аб чым-н., угавор.

2. Нагавор, паклёп на каго-н.

Ён стаў ахвярай намовы.

|| прым. намо́ўны, -ая, -ае.

намо́клы, -ая, -ае.

Які намок, мокры; прамоклы.

Намоклая салома.

Н. сукенка.