Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

налічэ́нне, -я, н.

1. гл. налічыць.

2. Налічаная сума.

Н. за водпуск.

нало́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Рамень у конскай вуздэчцы, які праходзіць упоперак ілба.

2. Павязка, якая завязваецца на галаву для падтрымкі валасоў у час работы.

нало́бны, -ая, -ае.

Які надзяваецца на лоб.

Налобная павязка.

нало́мваць гл. наламаць.

нало́мліваць гл. наламаць.

налуза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін нейкую колькасць чаго-н.

Н. арэхаў.

2. Насмеціць шкарлупіннем.

|| незак. налу́зваць, -аю, -аеш, -ае.

налупі́ць¹, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., чаго.

1. Надраць пэўную колькасць чаго-н.

Н. кары.

2. Нарваць вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

Н. морквы.

налупі́ць², -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., каго (разм.).

Набіць каго-н.; налупцаваць.

налупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго (разм.).

Набіць дзягай, плёткай, розгай; выхвастаць.

налу́шчыць, -лу́шчу, -лу́шчыш, -лу́шчыць; -лу́шчаны; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін, якой-н. абалонкі нейкую колькасць чаго-н.

Н. гароху.

2. і без дап. Насмеціць шалушэннем.

Н. на падлогу.

|| незак. налу́шчваць, -аю, -аеш, -ае.