Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нагле́бавы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы.

Наглебавае расліннае покрыва.

нагле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наглядзе́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -ледзіце́ся, -дзя́цца; зак.

1. Уволю паглядзець.

Дзяўчына не магла н. ў люстэрка.

Н. адзін на аднаго.

2. Паглядзець, убачыць многа чаго-н.; убачыць не адзін раз што-н.

Н. за доўгае жыццё.

нагле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой-н. мэтай.

Н. утульнае месца для забудовы.

|| незак. нагле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

наглумі́ць, -лумлю́, -лу́міш, -лу́міць; -лу́млены; зак., чаго (разм.).

Зрабіць непрыгодным, напсаваць у нейкай колькасці.

Н. лесу.

Н. бульбы.

на́глуха, прысл.

1. Вельмі шчыльна, без адтулін.

Н. забіць вокны.

2. На ўсе гузікі, кручкі, засцежкі (зашпіліцца).

наглушы́ць, -глушу́, -глу́шыш, -глу́шыць; -глу́шаны; зак., каго (разм.).

Глушачы, налавіць нейкую колькасць рыбы.

наглыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. каго-што. Праглынуць у вялікай колькасці.

Н. пылу.

Н. халоднай вады.

2. Наесціся чаго-н., недастаткова перажоўваючы (разм.).

Н. клёцак.

нагля́д, -у, М -дзе, м.

1. Назіранне за кім-, чым-н. для аховы, кантролю, вывучэння і г.д.

Працаваць пад наглядам старэйшых.

Знаходзіцца пад наглядам урачоў.

2. Догляд, клопат.

Дбайны н.

3. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранне з мэтай аховы, кантролю і г.д.

Санітарны н.

Апякунскі н.

Тэхнічны н.

|| прым. нагля́дны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Наглядныя органы.

нагляда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая наглядае за кім-, чым-н.

Ваенны н.

|| ж. нагляда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. нагляда́льніцкі, -ая, -ае.

нагляда́льны, -ая, -ае.

1. Уважлівы, які ўмее добра назіраць, падмячаць.

Н. чалавек.

2. Які служыць для наглядання за кім-, чым-н.

Н. пункт.

|| наз. нагляда́льнасць, -і, ж. (да 1 знач.).