Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́нчаны, -ая, -ае.

1. Вырашаны, закончаны.

Кончаная справа.

2. Непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека).

К. п’яніца.

ко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. канец.

2. Пра востры ці звужаны канец чаго-н.

К. іголкі.

ко́нчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці да канца, спыніцца, завяршыцца чым-н.

Навучальны год кончыўся.

Ніткі кончыліся.

Гульня кончылася перамогай.

2. Памерці ў пакутах (разм.).

|| незак. канча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

К. касьбу.

К. з рамонтам.

К. чытаць.

2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

К. артыкул цытатай.

К. выступленне заклікамі.

3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

К. гулянкі.

К. з п’янствам.

К. бяздзейнічаць.

4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.

К. аспірантуру.

5. каго (што). Звесці са свету (разм.).

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццё — памерці.

|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

конь, каня́, мн. ко́ні і (з ліч. 2, 3, 4) кані́, ко́ней, м.

1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.

Купіць каня.

Навязаць каня.

Па конях! (кавалерыйская каманда для пасадкі на коней).

2. Шахматная фігура з галавой каня.

Хадзіць канём.

3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў.

На кані і пад канём — у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (пабываць, быць).

Ні па кані, ні па аглоблях (разм.) — не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася).

Ход канём — пра смелае, рашучае дзеянне.

|| памянш. ко́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. ко́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ко́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. двор.

Конская грыва.

ко́нюх, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які даглядае коней.