Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

касмадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка з комплексам спецыяльных збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску касмічных караблёў і штучных спадарожнікаў Зямлі.

|| прым. касмадро́мны, -ая, -ае.

касмало́гія, -і, ж.

Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.

|| прым. касмалагі́чны, -ая, -ае.

касмана́ўт, -а, Ма́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, удзельнік палёту ў космас.

|| ж. касмана́ўтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. касмана́ўцкі, -ая, -ае.

касмана́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Тэорыя і практыка палётаў у космас.

Дасягненні касманаўтыкі.

касмапалі́т, -а, М -ліце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік касмапалітызму.

|| ж. касмапалі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

касмапаліты́зм, -у, м.

1. Ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі або ўвогуле адмаўляе паняцце нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры.

2. Ідэалогія, светапогляд, згодна з якім усе народы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

касма́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгай густой поўсцю; лахматы.

К. сабака.

Касматая шапка.

2. 3 доўгімі валасамі; валасаты.

Касматая галава.

|| наз. касма́тасць, -і, ж.

касма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; незак., каго-што (разм.).

Рабіць касматым, лахматым.

К. валасы.

|| зак. раскасма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

касмачы́, -о́ў (разм.).

Доўгія ўзлахмачаныя пасмы валасоў.

касметало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца лячэбнай касметыкай.

|| прым. касметалагі́чны, -ая, -ае.