Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каракуляво́дства, -а, н.

Развядзенне каракульскіх авечак як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. каракуляво́дчы, -ая, -ае.

караку́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Ядавіты павук, распаўсюджаны ў пустынях Сярэдняй Азіі і ў стэпах Крыма.

кара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Марская жывёліна, якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёлін — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне.

Пацеркі з каралаў.

|| прым. кара́лавы, -ая, -ае.

Каралавыя рыфы.

кара́лавы, -ая, -ае.

1. гл. карал.

2. Ярка-чырвоны, колеру карала.

Шалік каралавага колеру.

карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў, ж.

1. гл. кароль.

2. Жонка караля (у 1 знач.).

3. У шахматах: тое, што і ферзь (разм.).

4. перан., чаго. Пра жанчыну, якая вылучаецца як лепшая сярод іншых.

К. прыгажосці.

К. балю.

карале́віч, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.; нар.-паэт.).

Сын караля (звычайна ў казках).

карале́ўна, -ы, мн. -ы, -ле́вен іе́ўнаў, ж.

Дачка караля (звычайна ў казках).

карале́ўскі гл. кароль.

карале́ўства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

кара́лі, -яў, адз. кара́ля, -і, ж.

Пацеркі з каралавых або іншых каштоўных камянёў.