каміса́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).
Брыгадны к.
2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.
Ваенны к.
3. У студэнцкіх будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.
|| прым. каміса́рскі, -ая, -ае.
камісарыя́т, -а, М -рыя́це, мн. -ы, -аў, м.
Назва некаторых дзяржаўных і адміністрацыйных устаноў, на чале якіх стаіць камісар.
Народны к.
Ваенны к.
|| прым. камісарыя́цкі, -ая, -ае.
камісіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Камісійны магазін.
камі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач.
Прыёмная к.
Рэвізійная к.
2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).
Браць тавар на камісію.
|| прым. камісі́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
К. магазін.
Атрымаць камісійныя (наз.).
камісіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пасрэднік у гандлёвых здзелках.
|| прым. камісіяне́рскі, -ая, -ае.
камітэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.
Калегіяльны выбарны орган, які кіруе якой-н. работай, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.
Выканаўчы к.
К. па экалогіі.
|| прым. камітэ́цкі, -ая, -ае.
камі́чны, -ая, -ае.
1. гл. камедыя.
2. Які выклікае смех, забаўны.
К. сюжэт.
К. выгляд.
|| наз. камі́чнасць, -і, ж.
камлі́сты, -ая, -ае.
3 тоўстым камлём.
К. дуб.
|| наз. камлі́стасць, -і, ж.
камло́т, -у, М -ло́це, м. (спец.).
Грубая шарсцяная ці баваўняная тканіна.
|| прым. камло́тавы, -ая, -ае.
камлы́га, -і, ДМ -лы́зе, мн. -і, -лы́г, ж.
Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.
К. зямлі.
|| прым. камлы́гавы, -ая, -ае.