Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скуф’я́, -і́, -е́й, ж.

Востраканечная мяккая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства.

|| памянш. скуфе́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -фе́ек, ж.

ску́ць, скую́, скуе́ш, скуе́; скуём, скуяце́, скую́ць; скуй; ску́ты; зак., каго-што.

Тое, што і скаваць.

ску́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Сабрацца ў кучу, у адно месца.

Воблакі скучыліся.

Вучні скучыліся ля дзвярэй класа.

|| незак. ску́чвацца, -аецца.

ску́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Сабраць у кучу, у адно месца.

С. кароў на сенажаці.

|| незак. ску́чваць, -аю, -аеш, -ае.