Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

надвячо́ркам, прысл.

Перад самым надыходам вечара.

З паходу вярнуліся н.

надвячэ́рні, -яя, -яе.

Які бывае перад заходам сонца, перад вечарам.

Надвячэрняя цішыня.

на́дгаладзь, прысл. (разм.).

Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці.

Леглі спаць н.

надгарта́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

|| прым. надгарта́нны, -ая, -ае.

надгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

Часткова згарэць.

Надгарэла лучына.

|| незак. надга́рваць, -ае і надгара́ць, -а́е.

надгля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Праверка, агляд.

Мытны н.

|| прым. надгля́дны, -ая, -ае.

надгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (спец.).

Рабіць надгляд.

надгля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто робіць надгляд.

|| ж. надгля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. надгля́дчыцкі, -ая, -ае.

надгні́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -гніе́; зак.

Трошкі падгніць.

Яблык надгніў.

|| незак. надгніва́ць, -а́е.

надда́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́дзены; зак. (разм.)

1. што і чаго. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней.

Н. пары.

2. чаго і без дап. Павялічыць хуткасць.

Н. кроку.

Н. ходу.

|| незак. наддава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.