Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каме́ль, камля́, мн. камлі́, камлёў, м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня.

2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад.

К. снапа.

|| прым. камлёвы, -ая, -ае.

Камлёвая частка дрэва.

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

камендату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1 і 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова.

камендо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Матрос-артылерыст.

|| прым. камендо́рскі, -ая, -ае.

камене... (а таксама каменя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да каменя (у 1 і 3 знач.), напр.: каменеапрацоўка, каменеапрацоўчы, каменедрабілка, каменеадліваны (які мае адносіны да адліўкі з каменя), каменеўборачны, каменешліфавальны, каменевыдзяляльны, каменеўтварэнне;

2) які змяшчае ў сабе камень (у 1 знач.), напр., каменебетон;

3) падобны на камень (у 1 знач.), напр., каменепадобны.

каменедрабі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для драблення камення і іншых горных парод.

ка́менка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Печ у лазні без коміна, складзеная з камення.

каменнаву́гальны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да каменнага вугалю.

К. басейн.

каме́нне, -я, н., зб.

Камяні.

Збіраць к. ў кучы.

каме́нны, -ая, -ае.

1. гл. камень.

2. перан. Нерухомы, застылы.

К. выраз твару.

3. перан. Нячулы, раўнадушны.

Каменнае сэрца.

4. Ужыв. як састаўная частка ў назвах некаторых раслін, матэрыялаў і пад. (спец.).

К. вугаль.

Каменная соль.