Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

танкаство́лы, -ая, -ае.

3 тонкім ствалом.

Танкастволая сасна.

танкаство́льны, -ая, -ае.

Які мае тонкі ствол (пра зброю).

танкастру́нны, -ая, -ае.

3 тонкімі струнамі.

танкасце́нны, -ая, -ае.

3 тонкімі сценамі, сценкамі.

Т. дом.

Танкасценная пасудзіна.

танкашы́і, -яя, -яе.

3 тонкай шыяй.

танкашэ́рсны, -ая, -ае.

3 тонкай шэрсцю; зроблены з тонкай шэрсці.

Танкашэрсная авечка.

Танкашэрсная тканіна.

|| наз. танкашэ́рснасць, -і, ж.

та́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках².

|| прым. та́нкерны, -ая, -ае.

танке́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкая браніраваная гусенічная баявая машына, прызначаная для разведкі і сувязі.

танке́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Суцэльная падэшва, якая паступова патаўшчаецца ад наска да пяткі.

Туфлі на танкетцы.

2. мн. Лёгкі жаночы абутак на такой падэшве.

танкі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы танкавых войск.

|| прым. танкі́сцкі, -ая, -ае.