Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

насе́ністы, -ая, -ае.

Які мае многа насення.

Н. агурок.

насе́нне, -я, н.

1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

Н. развіваецца з семязавязі.

2. зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

Н. жыта.

3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

Пасеяць у сэрцы добрае н.

4. перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).

|| прым. насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Насенная бульба.

насенне... (а таксама насення...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да насення, напр.: насеннеачышчальны, насеннесушылка, насеннесушыльны.

насе́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне.

Агурок-н.

2. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне (спец.).

|| ж. насе́нка, -і, ДМ -нцы (да 1 знач.; разм.).

Бульба-н.

насе́нны, -ая, -ае.

1. гл. насенне.

2. Прызначаны для пасеву.

Насенная пшаніца.

3. Адведзены для вырошчвання насенных раслін.

Н. ўчастак.

насення... (гл. насенне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «насенне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: насеннявод, насенняводства, насенняносец, насенняносны, насеннясховішча.

насенняво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па насенняводстве.

насенняво́дства, -а, н.

Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.

|| прым. насенняво́дчы, -ая, -ае.

насе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; насе́ў, -се́ла; нася́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.

У вагон насела многа людзей.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.

Насеў пыл.

3. на каго (што). Напаўшы, наваліцца з сілай.

Удвух населі на аднаго.

4. перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).

|| незак. насяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

насе́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. насячы.

2. Зарубка, нарэзка, узор на металічнай (або іншай) паверхні.

Шабля з залатой насечкай.