Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навалі́ць², -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., чаго.

Прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці.

Н. валёнак.

навало́чка і на́валачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Чахол для падушкі.

Палатняная н.

навальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Атмасферная з’ява — дождж з громам і маланкай.

Ліпеньскія навальніцы.

2. перан. Грозныя падзеі.

Ваенная н.

3. перан. Бяда, небяспека.

|| прым. навальні́чны, -ая, -ае.

наваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Уволю, многа паваляцца.

Н. ў духмяным сене.

наваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., чаго (разм.).

Паваліць, перакуліць многа чаго-н.

навамо́дны, -ая, -ае.

Які адпавядае новай, апошняй модзе; які стаў вельмі модным.

Навамодная сукенка.

Н. танец.

нава́р, -у, м.

1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў.

Мясны н.

2. перан. Прыбытак, выгада ад чаго-н.

Вялікага навару тут не атрымаеш.

наваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., што і чаго (разм.).

Варожачы, прадказаць.

Н. доўгае жыццё.

на́варат,

У выразе: другім наваратам — другі раз.

Ворага перамаглі другім наваратам.

нава́рванне гл. наварыць.