Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каву́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру.

|| прым. кавуно́вы, -ая, -ае.

кавы́ль, -ю́, мн. -і́, -ёў, м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прым. кавы́льны, -ая, -ае.

К. стэп.

кавяла́, -ы́, мн. кавёлы іліч. 2, 3, 4) кавялы́, кавёл, ж. (разм.).

Самаробны драўляны пратэз для нагі.