Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Наступальны, захопніцкі, варожы.

Агрэсіўная палітыка.

Агрэсіўныя дзеянні.

|| наз. агрэсі́ўнасць, -і, ж.

агрэ́сія, -і, ж.

1. Дэструктыўныя паводзіны або форма адносін, якія наўмысна прычыняюць шкоду інш. асобам, аб’ектам нападзення.

А. падлеткаў.

2. Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

Імперыялістычная а.

|| прым. агрэсі́ўны, -ая, -ае.

агрэ́ст, -у, М -сце, м.

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. агрэ́ставы, -ая, -ае.

Агрэставае варэнне.

агрэ́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

Араць без агрэхаў.

У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).

2. перан. Усякія недаробкі, недагляд.

Агрэхі ў працы.

агрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -рэ́ты; зак., каго-што (разм.).

Моцна ўдарыць; выцяць.

А. палкай.