Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агаро́дніцтва, -а, н.

Развядзенне, вырошчванне агародніны як галіна сельскай гаспадаркі.

Парніковае а.

Прамысловае а.

|| прым. агаро́дніцкі, -ая, -ае.

агаро́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца агародніцтвам.

агаро́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Абгароджаны кавалачак зямлі каля сядзібы, дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік.

|| прым. агаро́дчыкавы, -ая, -ае.

ага́т, -у, М ага́це, м.

Цвёрды мінерал, які складаецца са слаёў рознай афарбоўкі, выкарыстоўваецца для ўпрыгажэнняў, дробных вырабаў і ў тэхніцы.

|| прым. ага́тавы, -ая, -ае.

Агатавыя вочы.

ага́ткі, -так, адз. ага́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

|| прым. ага́ткавы, -ая, -ае.

аге́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, упаўнаважаная ўстановай, прадпрыемствам для выканання службовых, дзелавых даручэнняў.

Страхавы а.

2. Шпіён.

|| прым. аге́нцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

агенту́ра, -ы, ж.

1. Разведвальная служба для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы.

2. зб. Агенты (у 2 знач.).

|| прым. агенту́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Агентурныя звесткі.

аге́нцтва, -а, н.

Мясцовае аддзяленне якой-н. установы або прадпрыемства, а таксама ўстанова інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару.

Транспартнае а.

Інфармацыйнае а.

аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. агонь.

2. -а. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі, плямкі святла.

А. папяросы.

Вёска заснула: ні аднаго агеньчыка.

3. -у, перан. Захапленне, запал (разм.).

Танцор з агеньчыкам.

4. перан. Бляск вачэй (адлюстраванне ўнутранага стану каго-н.).

У яе вачах — смяшлівыя агеньчыкі.

агіба́ць гл. абагнуць.