Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ску́ра, -ы, ж.

1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы.

С. на руках гладкая.

2. Вырабленая шкура жывёлы.

Паліто з натуральнай скуры.

3. перан. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.). Пра жыццё, існаванне, дабрабыт (разм.).

Свая с. даражэй.

Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

Скура свярбіць — пра няўрымслівага, неспакойнага чалавека, які быццам просіцца на пакаранне.

|| памянш. ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ску́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Скурныя захворванні.

скурадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Тое, што і шкурадзёр.

скуралу́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі чалавек.

скурамі́т, -у, Мі́це, м.

Штучная скура, якая ідзе на падэшвы.

|| прым. скурамі́тавы, -ая, -ае.

скура́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Скураная куртка або кароткае скураное паліто.

скураны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.

С. завод.

Скураная сыравіна.

2. Зроблены, пашыты са скуры, абабіты скурай (у 2 знач.).

Скураныя боты.

С. кашалёк.

Скураное крэсла.

скура́т, -а́, М -раце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Кавалак, абрэзак скуры.

Круціцца як скурат на агні (разм.) — выкручвацца, каб давесці сваю невінаватасць у чым-н.

ску́рвацца гл. скурыцца.

ску́рваць гл. скурыць.

ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. скура.

2. Невялікая вырабленая шкура жывёлы (для пашыву шапак, каўняроў і пад.).

3. Верхняе покрыва, абалонка пладоў.

С. памідора.