Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скупе́нда, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Тое, што і скупянда.

скупе́ча, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -пе́ч (разм., неадабр.).

Скупы чалавек.

скупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; незак., на што, з інф. і без дап.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

С. на пачастунак.

Не с. на добрыя словы (перан.: лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца.

ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

С. кароў.

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што.

Купіць (усё, многае).

С. многа кніг.

|| незак. скупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ску́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ску́пачны, -ая, -ае (спец.) і скупны́, -а́я, -о́е (спец.).

ску́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. гл. скупіць.

2. Камісійны магазін, дзе скупліваюць рэчы (разм.).

Здаць паліто ў скупку.

ску́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто скупляе што-н. для перапродажу або іншых мэт.

|| ж. ску́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ску́пшчыцкі, -ая, -ае.

скупы́, -а́я, -о́е.

1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

Скупая суседка.

Скупа (прысл.) траціць грошы.

2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

С. падарунак.

3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

С. беркавец сена.

С. кілаграм цукру.

Скупая вячэра (бедная, мізэрная).

4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

С. дожджык.

Скупыя словы пахвалы.

С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. ску́пасць, -і, ж.

скупянда́, -ы́, ДМ -дзе́, Т -о́й (-о́ю), мн. скупе́нды і (з ліч. 2, 3, 4) скупянды́, скупе́ндаў, м. і ж. (разм., неадабр.).

Скупы чалавек; скнара.

скур...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да скуры (у 2 знач.), напр., скурсурагат;

2) скураны, гарбарны, напр.: скурсыравіна, скуртавары.