Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

таўчы́ся, таўку́ся, таўчэ́шся, таўчэ́цца; таўчо́мся, таўчаце́ся, таўку́цца; то́ўкся, таўкла́ся, -ло́ся; таўчы́ся; незак.

1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Быць, знаходзіцца дзе-н., звычайна ў цеснаце.

Каля парога таўкліся людзі.

3. Увіхацца дзе-н., каля чаго-н. (разм.).

Увесь дзень т. на кухні.

таўшчыня́, -і́, ж.

1. гл. тоўсты.

2. Велічыня папярочнага сячэння прадмета.

Т. бервяна.

таўшчэ́зны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі тоўсты.

Т. дуб.

таўшчэ́разны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і таўшчэзны.

тафта́, -ы́, ДМ -фце́, ж.

Тонкая глянцавітая шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. тафцяны́, -а́я, -о́е.

тахікарды́я, -і, ж. (спец.).

Паскораны рытм сардэчных скарачэнняў, абумоўлены рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.

тахта́, -ы́, ДМ -хце́, мн. -ы́, тахт, ж.

Шырокая канапа без спінкі.

Спаць на тахце.

тача́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Рысорная павозка з адкрытым кузавам для запрэжкі пары коней.

та́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Ручная каляска, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабой.

Вазіць цэглу на тачцы.

|| прым. та́чачны, -ая, -ае.