Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ску́ла², -ы, мн. -ы, скул, ж.

Гнойнае мясцовае запаленне скуры, тканкі; нарыў.

|| прым. ску́лаваты, -ая, -ае.

скула́сты, -ая, -ае.

3 вялікімі пукатымі скуламі¹.

С. твар.

|| наз. скула́стасць, -і, ж.

скулі́цца, скулю́ся, ску́лішся, ску́ліцца; зак. (разм.).

Зваліцца адкуль-н.

|| незак. ску́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

скулі́ць, скулю́, ску́ліш, ску́ліць; ску́лены; зак., каго-што (разм.).

Скінуць з чаго-н.

С. з воза.

|| незак. ску́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́льванне, -я, н.

скуль, прысл. (разм.).

Тое, што і адкуль.

ску́льптар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які працуе ў галіне скульптуры.

|| прым. ску́льптарскі, -ая, -ае.

скульпту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.

2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў.

Скульптуры, выкананыя на высокім мастацкім узроўні.

|| прым. скульпту́рны, -ая, -ае.

С. партрэт.

ску́мбрыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. ску́мбрыевы, -ая, -ае.

скунс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, які выдзяляе рэзкі смярдзючы пах, водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. ску́нсавы, -ая, -ае.

ску́пасць, -і, ж.

1. гл. скупы.

2. Празмерная беражлівасць, нежаданне траціць грошы.