Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таўста... (гл. тоўста...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «тоўста...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: таўстагубы, таўстаскуры, таўстаногі.

таўстабру́хі, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым, вялікім жыватом.

таўстаза́ды, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым задам (у 2 знач.).

таўстало́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў рэках Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама акліматызавана ў Паўднёвай Еўропе.

таўстамо́рды, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстай мордай.

Т. бульдог.

таўстано́гі, -ая, -ае.

3 тоўстымі нагамі.

таўстано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Перапончатакрылае насякомае бліскучай металічнай афарбоўкі.

таўстаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

таўстасу́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Багацей.

Развялося цяпер таўстасумаў.

таўстаўшчо́кі, -ая, -ае.

3 тоўстымі, мясістымі шчокамі.

Т. хлапчук.