разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым. разве́дачны, -ая, -ае.
разве́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Ваеннаслужачы або работнік разведкі (у 3 і 4 знач.).
2. Спецыяліст па разведцы нетраў, карысных выкапняў.
3. Самалёт або карабель, што вядзе разведку (у 1 і 2 знач.).
|| ж. разве́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 1 знач.).
|| прым. разве́дчыцкі, -ая, -ае.
разве́зці¹, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак., каго-што.
Везучы многае (многіх), даставіць у розныя месцы.
Р. пошту.
Р. гасцей.
|| незак. разво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; наз. разво́з, -у, м. і разво́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
|| прым. развазны́, -а́я, -о́е.
разве́зці², -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак. (разм.).
1. безас., каго (што). Прывесці ў стан знямогі.
Ад духаты яго развезла.
2. безас., што. Пра дарогу: зрабіць цяжкапраходнай, малапрыдатнай для язды.
Дарогу развезла, не праехаць.
|| незак. разво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.
разве́йвацца гл. развеяцца.
разве́йваць гл. развеяць.
разве́нчваць гл. развянчаць.
разверадзі́ць гл. верадзіць.
разве́сісты, -ая, -ае.
3 шырока раскінутымі навіслымі галінамі.
Развесістая бяроза.
|| наз. разве́сістасць, -і, ж.
разве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.
1. Павесіць у розных месцах, развешаць (разм.).
Р. сушыць бялізну.
2. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны).
Клён развесіў сваё голле.
◊
Развесіць вушы (разм., іран.) — слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю.
Развесіць губы (разм., іран.) — быць пасіўным, безуважным.
|| незак. разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.