разве́зці², -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак. (разм.).

1. безас., каго (што). Прывесці ў стан знямогі.

Ад духаты яго развезла.

2. безас., што. Пра дарогу: зрабіць цяжкапраходнай, малапрыдатнай для язды.

Дарогу развезла, не праехаць.

|| незак. разво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)