скра́сці, скра́ду, скра́дзеш, скра́дзе; скра́дзены; зак., каго-што.
Цішком забраць для сябе што-н. чужое.
Тваіх здабыткаў злодзею не с.
скрозь, прысл. і прыназ.
1. прысл. Усюды.
С. лёг снег.
2. прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).
Я сябе с. сам правяраю.
3. прыназ. з В. Цераз што-н.
С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
4. прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.
Шаптаць с. слёзы.
скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены; зак., што.
1. гл. кроіць.
2. Кроячы, зрасходаваць што-н.
С. увесь паркаль.
|| незак. скро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
скро́мны, -ая, -ае.
Тое, што і сціплы.
|| наз. скро́мнасць, -і, ж.
скронь, -і, мн. -і, -ей, ж.
Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці.
|| прым. скро́невы, -ая, -ае.
скрупулёзны, -ая, -ае.
Дакладны да самых дробязей, надзвычайна дакладны.
С. аналіз.
Скрупулёзна (прысл.) даследаваць з’яву.
|| наз. скрупулёзнасць, -і, ж.
скрут,
У выразе: (кідацца) на скрут галавы (разм.) — не думаючы, безразважліва.
Кінуцца ў кусты на с. галавы.
скру́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Прадмет, скручаны трубкай або звіты кольцам.
С. палатна.
С. дроту.
2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у пакунак.
На машыну грузілі скруткі дываноў.
скру́ха, -і, ДМ скру́се, ж.
Туга, маркота, жаль, шкадаванне.
Радасць прыемней за скруху.
скруці́цца, скручу́ся, скру́цішся, скру́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца, скачацца трубкай, загнуцца па краях.
Вяроўка дрэнна скруцілася.
Лісце на яблыньцы скруцілася ад спякоты.
2. Сагнуцца, скурчыцца, кладучыся ці лежачы.
Скруціўся абаранкам і заснуў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца, сапсавацца пры частым адкручванні і закручванні.
Кран скруціўся.
Гайка скруцілася.
4. Знікнуць (разм., неадабр.).
Сяргей некуды скруціўся з дому.
|| незак. скру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1—3 знач.).