Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

васьмісо́ты гл. восемсот.

васьміты́сячны, -ая, -ае.

1.

Ліч. парадк. да восем тысяч.

2. Цаной у восем тысяч рублёў.

3. Які складаецца з васьмі тысяч адзінак.

В. атрад.

васьму́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм., уст.).

Восьмая доля, частка якога-н. прадмета або якой-н. адзінкі вымярэння.

В. махоркі (адна восьмая частка фунта).

васямна́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 18.

|| парадк. васямна́ццаты, -ая, -ае.

В. год.

ват, -а, М ва́це, м.

Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току.

|| прым. ва́тавы, -ая, -ае.

ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

Стэрыльная в.

Паліто на ваце.

Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ва́тны, -ая, -ае.

вата́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -та́г, ж. (разм.).

Шумны натоўп, зборышча.

В. дзяцей.

Хлапчукі ходзяць ватагай (прысл.).

ва́тман, -у, м.

Высокагатунковая тоўстая папера для чарчэння і малявання.

вато́вы, -ая, -ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай.

Ватовае паліто.

вато́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Ватовая фастрыгаваная куртка або безрукаўка.