Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уціра́ць гл. уцерці.

уці́ск, -у, м.

1. гл. уціскаць².

2. Грубае абмежаванне ў правах; прыгнёт.

Сацыяльны ў.

Каланіяльны ў.

уціска́ць¹ гл. уціснуць.

уціска́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго-н., прыгнятаць.

У. слабых.

|| наз. уці́ск, -у, м.

уці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н.

У. ў зямлю.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае.

У. ў аўтобус.

3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (разм.).

У. папружкай.

4. перан. Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (разм.).

Уціснуўся ў каледж.

|| незак. уціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).

уці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што ў што. Сціскаючы, з намаганнем змясціць, упхнуць.

У. падушку ў чамадан.

2. што. Абвязваючы, зменшыць у аб’ёме.

У. сена на возе.

3. што ў што. Увабраць унутр.

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уціхамі́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Супакоіцца, суняцца; аслабець (пра сілу праяўлення чаго-н.).

Крыкун уціхамірыўся.

Мора ўціхамірылася.

2. Стаць паслухмяным, пакорным, утаймавацца.

Раз’юшаны звер уціхамірыўся.

|| незак. уціхамі́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

уціхамі́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго-што. Супакоіць, зменшыць сілу праяўлення чаго-н.

У. дзяцей.

У. злосць.

2. каго. Сілай супакоіць; задушыць (бунт, паўстанне і пад.).

У. бунтаўшчыкоў.

3. каго-што. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць.

У. стыхію.

У. раз’юшанага быка.

|| незак. уціхамі́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уціхамі́рванне, -я, н.

уці́хнуць, -ну, -неш, -не; уці́х, -хла; -ні́; зак.

Тое, што і заціхнуць.

Шум уціх.

Уціхла навальніца.

Боль уціх.

Дзіця плакала доўга, а потым змаглося і ўціхла.

|| незак. уціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго (што). Уціхамірыць, утаймаваць.

У. сабаку.

2. што. Палегчыць або суняць (хваробу, боль); суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.).

У. боль.

У. хваляванні.

|| незак. уці́шваць, -аю, -аеш, -ае.