Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак., з інф.

1. Валодаць уменнем рабіць што-н.

У. іграць на скрыпцы.

2. Валодаць здольнасцю рабіць што-н.

Яна не ўмее перабольшваць.

Ён не ўмее ліслівіць перад іншымі.

уме́швацца гл. умяшацца.

уме́шваць¹ гл. умясіць.

уме́шваць² гл. умяшаць.

уме́ючы, прысл.

З уменнем, з веданнем справы.

Гэта трэба рабіць у.

умё́рзлы, -ая, -ае.

1. Які ўмёрз у што-н.

У. ў лёд кавалак дрэва.

2. Які зацвярдзеў ад марозу на значную глыбіню.

Умёрзлая зямля.

умі́г, прысл.

Імгненна.

Усе ў. замоўклі.

умі́ласцівіць, -ціўлю, -цівіш, -цівіць; -ціўлены; зак., каго (што).

Зрабіць міласцівым, міласэрным.

У. бацьку.

уміна́цца гл. умяцца.

уміна́ць гл. умяць.