Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

укаці́ць, укачу́, уко́ціш, уко́ціць; уко́чаны; зак.

1. што ў што. Коцячы, упхнуць.

У. калёсы ў гумно.

2. перан., што каму. Зрабіць, учыніць што-н. непрыемнае (разм.).

У. вымову прагульшчыку (аб’явіць у загадзе).

3. Уехаць куды-н. (разм.).

У. у двор на кані.

|| незак. уко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

укача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.

Выкачацца, запэцкацца ў што-н.

У. ў гразь.

|| незак. ука́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

укача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што ў што. Выкачаць, запэцкаць у што-н.; качаючы, пакрыць чым-н. сыпкім.

У. каго-н. у снег.

У. у муку рыбу.

2. што. Качаючыся, прымяць.

Коні ўкачалі траву на прыгуменні.

|| незак. ука́чваць, -аю, -аеш, -ае.

уквэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Умазаць, упэцкаць.

У. рукаў у фарбу.

|| звар. уквэ́цацца, -аюся, -аешся, -аецца.

уке́міць, -млю, -міш, -міць; зак., што і з дадан. (разм.).

Уцяміць, зразумець.

Ніяк не мог у., што тут да чаго.

укі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. у што. Імкліва кінуцца куды-н., скочыць у што-н.

У. на хаду ў калёсы.

2. у што. Уваліцца куды-н., падаючы ўніз (разм.).

У. ў канаву.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана ўзнікнуць, паявіцца.

Укінулася хвароба.

|| незак. укі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

укі́нуць, -ну, -неш, -не; укі́нь; -нуты; зак.

1. каго-што ў што. Кінуць, апусціць унутр.

У. камень у ваду.

2. чаго ў што або каму. Налажыць, дабавіць чаго-н. у што-н.; даць корму.

У. два драбкі цукру ў чай.

У. сена коням (разм.).

|| незак. укіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і укі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укіда́нне, -я, н. і укі́дванне, -я, н.

укі́слы, -ая, -ае.

Які стаў кіслым, укіс.

Укіслае цеста.

укі́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; укі́с, -сла; зак.

Стаць кіслым, набыць неабходную кіслату.

Рошчына ўкісла.

|| незак. укіса́ць, -а́е.

|| наз. укіса́нне, -я, н.

укла́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Устаноўлены або ўсталяваны парадак, лад (грамадскага жыцця, побыту і пад.).

Новы ў. жыцця.

Гаспадарчы ў.