Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таўсту́ха², -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж.

Грыб сямейства павуціннікавых з буравата-жоўтай плямістай шапкай.

таўсце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца тоўстым, больш тоўстым.

|| зак. патаўсце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

таўсці́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак., каго-што.

Рабіць тоўстым або больш тоўстым, надаваць выгляд тоўстага чалавека.

Ватоўка таўсціла жанчыну.

таўтало́гія, -і, ж.

Паўтарэнне аднаго і таго ж іншымі словамі, якія не ўдакладняюць сэнсу сказанага.

|| прым. таўталагі́чны, -ая, -ае.

таўхані́на, -ы, ж. (разм.).

Хаатычны рух, штурханіна, таўкатня.

У раздзявалцы т.

таўха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Таўхаць каго-н. або адзін аднаго.

|| зак. таўхану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

таўха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што (разм.).

Штурхаць кароткім, рэзкім рухам.

Т. падлокаць.

|| зак. таўхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. таўха́нне,-я, н.

таўчо́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Блін з тоўчанай бульбы.

На снеданне падалі таўчонікі.

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

таўчы́ся, таўку́ся, таўчэ́шся, таўчэ́цца; таўчо́мся, таўчаце́ся, таўку́цца; то́ўкся, таўкла́ся, -ло́ся; таўчы́ся; незак.

1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Быць, знаходзіцца дзе-н., звычайна ў цеснаце.

Каля парога таўкліся людзі.

3. Увіхацца дзе-н., каля чаго-н. (разм.).

Увесь дзень т. на кухні.