тара́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., што (разм.).
Шырока раскрываць (вочы).
|| зак. вы́тарашчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны.
тарбага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Грызун атрада суркоў, які водзіцца ў Забайкаллі, на Алтаі, у Манголіі і Паўночным Кітаі.
|| прым. тарбага́навы, -ая, -ае.
тарба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.
тарбані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Музыкант, які іграе на тарбане.
тарбано́ша, -ы, мн. -ы, -но́ш, ж.
Тое, што і апосум.
тарбасы́, -о́ў, адз. то́рбас, -а, м.
Мяккія боты з аленевых шкур шэрсцю наверх.
тарбахва́т, -а, М -ва́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Той, хто хапае і прысвойвае сабе што-н.; сквапны чалавек, хабарнік.
таргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; незак.
1. з кім. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак.
2. перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым-н., імкнучыся дабіцца чаго-н., атрымаць што-н.
Т., каму прынесці вады.
|| зак. старгава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся (да 1 знач.).
|| наз. торг, -у, м.
таргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.
1. каго-што. Збіраючыся купіць што-н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане.
Т. бульбу.
2. Тое, што і гандляваць (разм.).
3. перан., кім-чым. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.).
Т. сумленнем.
|| зак. старгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.), патаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.) і прытаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.).
|| наз. торг, -у, м. (да 1 і 2 знач.; разм.).
таргану́цца гл. торгацца.