Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тапо́нім, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Уласная назва якога-н. геаграфічнага аб’екта (населенага пункта, ракі, возера і пад.).

Тапонімы Міншчыны.

тапо́р, тапара́, мн. тапары́, тапаро́ў, м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўлянае дзяржанне металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога; сякера.

З лесу далятаў стук тапара.

Хоць тапор (сякеру) вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тапо́рны, -ая, -ае.

тапо́рны, -ая, -ае.

1. гл. тапор.

2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены.

Тапорная мэбля.

|| наз. тапо́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

тапта́цца, тапчу́ся, то́пчашся, то́пчацца; тапчы́ся; незак.

1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы.

2. перан. Рабіць што-н., не дасягаючы мэты, без належных вынікаў.

|| наз. тапта́нне, -я, н.

тапта́ць, тапчу́, то́пчаш, то́пча; тапчы́; тапта́ны; незак.

1. каго-што. Прымінаць нагамі, ходзячы па чым-н.

Т. траву.

2. каго. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

3. што. Ступаючы, пэцкаць нагамі (разм.).

Т. падлогу.

4. што. Збіваць, зношваць абутак.

Т. боты.

5. перан., што. Пагарджаючы, груба зневажаць, абражаць.

Т. чалавечую годнасць.

|| зак. патапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны (да 1—3 знач.) і стапта́ць, стапчу́, сто́пчаш, сто́пча; стапчы́; стапта́ны (да 4 знач.).

|| наз. тапта́нне, -я, н.

тапту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н.

|| ж. тапту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

тапту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж.

1. гл. таптун.

2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі.

тапча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Род коннага прывода.

тапча́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Шырокая пакаёвая лаўка, звычайна са спінкай, для сядзення або для спання.

Спаць на тапчане.

|| памянш. тапчано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

тапы́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца ўверх, стаяць тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.).

2. перан. Быць незадаволеным чым-н.; упарціцца.

|| зак. устапы́рыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -рыцца (да 1 знач.).