Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стральча́ты, -ая, -ае.

Які мае форму востравугольнай аркі.

Стральчатае скляпенне.

страля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Страляць у сябе, каб пакончыць жыццё самагубствам.

Становішча такое, хоць страляйся!

2. з кім і без дап. Быць удзельнікам дуэлі (уст.).

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

страмянны́ гл. стрэмя.

страпяну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Страсянуцца, мімаволі ўздрыгнуць ад страху, узрушэння і пад.

С. ад нечаканасці.

Стаіць і не страпянецца (не зварухнецца). Сэрца страпянулася (пачало біцца мацней).

2. Хуткім рухам цела абтрэсціся (разм.).

Сабака страпянуўся ад вады.

страпяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., чым (разм.).

1. Парывістым рухам страсянуцца, кіўнуць галавою, валасамі і пад.

С. галавой.

2. Пра крылы: расправіць.

С. крыламі.

страпяці́ны гл. стрэпет.

страса́нне гл. стрэсці.

страса́ць гл. стрэсці.

страсе́нне, -я, н.

Захворванне галаўнога мозга ў выніку траўмы галавы.