Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Тое, што і прасці.

спрадве́ку, прысл.

3 незапамятных часоў, здаўна; заўсёды.

Мы тут с. жывём.

спрадве́чна, прысл.

Тое, што і спрадвеку.

спрадве́чны, -ая, -ае.

1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.

С. бор.

Спрадвечныя традыцыі.

2. Карэнны, пастаянны.

Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.

|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.

спраектава́ць гл. праектаваць¹.

спраецы́раваць гл. праецыраваць.

спра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Засцежка, што змацоўвае канцы чаго-н. (у вопратцы) і служыць упрыгажэннем.

Пояс з бліскучай спражкай.

|| прым. спра́жкавы, -ая, -ае.

спра́жыцца гл. пражыцца.

спра́жыць гл. пражыць.

спражэ́нне, -я, н.

1. гл. спрагаць².

2. У граматыцы: група дзеясловаў з аднолькавымі формамі змянення.

Дзеясловы другога спражэння.