Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спла́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; зак.

1. Злучыцца шляхам плаўлення.

2. перан. Аб’яднацца ў непадзельнае цэлае; злучыцца.

Рэальнасць і ўспаміны сплавіліся ў адно.

|| незак. сплаўля́цца, -я́ецца.

спла́віць¹, спла́ўлю, спла́віш, спла́віць; спла́ўлены; зак., што.

1. Злучыць шляхам плаўлення.

2. перан. Аб’яднаць у непадзельнае цэлае.

Пісьменнік спрабуе с. рысы розных асоб у адзіным вобразе.

|| незак. сплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спла́ўка, -і, ДМ спла́ўцы, ж. (да 1 знач.).

спла́віць², спла́ўлю, спла́віш, спла́віць; спла́ўлены; зак.

1. што. Адправіць па цячэнні ракі.

С. лес.

2. перан., каго-што. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

С. непатрэбныя рэчы.

С. няпрошаных гасцей.

|| незак. сплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. сплаў, спла́ву, м. (да 1 знач.).

|| прым. сплаўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

С. лес.

Сплаўная рака.

спланава́ць гл. планаваць.

сплані́раваць гл. планіраваць.

сплаў¹, спла́ву, мн. спла́вы, спла́ваў, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў).

С. медзі з нікелем.

сплаў² гл. сплавіць².

спла́ўка гл. сплавіць¹.

сплаўля́цца¹ гл. сплавіцца.

сплаўля́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; незак.

Перамяшчацца, адпраўляцца па цячэнні ракі.

Па рэчцы сплаўляецца вясной лес.