Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.

1. незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.

С. свае сілы.

С. голас.

2. незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.

С. суп.

3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.

С. заснуць.

С. узлезці на дрэва.

4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.

Ён ужо не раз спрабаваў турму.

|| зак. паспрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

спра́ва¹, -ы, мн. -ы, спраў, ж.

1. Работа, карысны занятак; тое, чым хто-н. заняты; дзейнасць.

Ён заняты важнаю справаю — вучыць дзяцей.

Гаспадарчыя справы.

2. Работа, заняткі, звязаныя са службай, вытворчасцю, грамадскімі абавязкамі і пад.

Бягучыя справы.

Здаваць справы.

3. Абавязак, доўг; кола чыіх-н. паўнамоцтваў.

Добрасумленная праца — с. кожнага грамадзяніна.

Гэта с. адміністрацыі.

4. Патрэба; тое, што неабходна вырашыць.

Зайсці па важнай справе.

5. (з азначэннем), у знач. вык. Рэч, з’ява.

Гэта с. не з лёгкіх.

6. Спецыяльнасць, галіна ведаў ці навыкаў.

Ваенная с.

Кулінарная с.

7. Судовы разбор, працэс.

Крымінальная с.

Слухаецца с. аб забойстве.

8. Збор дакументаў, якія маюць адносіны да якой-н. асобы, здарэння.

Папкі для спраў.

Завесці справу на каго-н. (таксама перан.: пачаць разбор).

9. Здарэнне, факт, падзея; становішча дзе-н., стан каго-, чаго-н.; абставіны.

С. гэта пачалася летась.

С. не з лепшых.

10. Учынак.

Добрую справу робяць шэфы школы.

Асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў пэўнай установе.

Ваша (твая, яго) справа (разм.) — рэпліка ў знач. рабіце, як знаеце, вам вырашаць, толькі вас датычыцца.

Ёсць такая справа (разм.) — добра, згодзен, няхай будзе так.

На самай справе — у сапраўднасці.

На справе — па сутнасці, на практыцы.

Не мая (твая, яго, яе, наша, ваша, іх) справа (разм.) — мяне (цябе і пад.) не датычыцца.

Такая справа (разм.) — вось у чым справа.

У чым справа? (разм.) — што здарылася?

спра́ва², прысл.

3 правага боку.

С. ад дарогі — дзве старэнькія бярозы.

справаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, што займаецца канцылярскімі справамі.

|| ж. справаво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. справаво́дскі, -ая, -ае.

справаво́дства, -а, н.

Вядзенне канцылярскіх спраў.

|| прым. справаво́дны, -ая, -ае.

справа́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).

Адправіць, выправадзіць куды-н., маючы жаданне пазбавіцца ад каго-н.

С. няпрошанага госця.

|| незак. справа́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. справа́джванне, -я, н.

справазда́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Афіцыйнае пісьмовае або вуснае паведамленне арганізацыі ці кіраўніку аб сваёй рабоце.

С. аб камандзіроўцы.

С. аспіранта вучонаму савету.

2. Дакумент аб выкарыстанні выдаткаваных сродкаў.

Грашовая с. зацверджана.

|| прым. справазда́чны, -ая, -ае.

С. сход (дзе праходзіць справаздача). С. даклад (са справаздачай).

справазда́чнасць, -і, ж.

1. зб. Апраўдальныя дакументы, якія змяшчаюць справаздачу аб працы, аб зробленых грашовых выдатках.

Праверка справаздачнасці.

2. Правядзенне справаздач паводле ўстаноўленай формы перад адпаведнымі вышэйшымі інстанцыямі.

Парадак справаздачнасці.

справакава́ць гл. правакаваць.

спра́віцца, спра́ўлюся, спра́вішся, спра́віцца; зак.

1. з чым і без дап. Змагчы, выканаць што-н. або, маючы сілы, зрабіць што-н.

С. да вечара.

С. з заданнем.

2. з кім-чым. Адолець у барацьбе, перамагчы каго-, што-н.

С. з ворагам.

С. з навалай.

3. Даведацца пра што-н.

С. ў адрасным бюро.

4. Схадзіўшы, з’ездзіўшы куды-н., вярнуцца назад (разм.).

С. туды і назад за суткі.

5. з кім. Зраўняцца з кім-н. (разм.).

У рабоце з ім і малады не справіцца.

|| незак. спраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.