спабо́рніцтва, -а, мн. -ы, -аў, н.
Форма дзейнасці (работы, гульні і пад.), удзельнікі якой імкнуцца выявіць перавагу над кім-н. у дасягненні чаго-н., дасягнуць лепшых вынікаў у чым-н.
Спартыўныя спаборніцтвы.
С. па плаванні.
спабо́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім.
Удзельнічаць у спаборніцтве.
С. у сіле і спрыце.
спава́жны, -ая, -ае.
Павольны, памяркоўны, няспешны, сталы.
С. голас.
С. характар.
|| наз. спава́жнасць, -і, ж.
спаве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Святар, які прымае споведзь.
2. Той, хто прыйшоў на споведзь.
|| ж. спаве́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
спавіва́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў і спаві́віч, -а, мн. -ы, -аў, м.
Доўгі вузкі пояс, якім спавіваюць маленькіх дзяцей.
спаві́ць, спаўю́, спаўе́ш, спаўе́; спаўём, спаўяце́, спаўю́ць; спаві́ў, -віла́, -ло́; спаві́; спаві́ты; зак., каго (што).
1. Загарнуць дзіця ў пялёнкі і звязаць спавівачом.
С. дзіця.
2. Абвіць, аплесці чым-н.; абхапіць.
Сухое галлё спавіта павуціннем.
|| незак. спавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спавіва́нне, -я, н.
|| прым. спавіва́льны, -ая, -ае.
спавяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Быць на споведзі, прызнаваць свае грахі.
2. перан. Шчыра расказваць пра свае сакрэты, пра сябе.
Няма чаго кожнаму с.
|| зак. вы́спаведацца, -аюся, -аешся, -аецца.
спавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго і без дап. Прымаць споведзь у каго-н.
С. грэшніка.
2. перан., каго. Ушчуваць за што-н.
С. вучня за дрэнны ўчынак.
3. Прытрымлівацца якога-н. вучэння, пераканання і пад.
Паэт кіраваўся прынцыпамі, якія спавядаў Максім Багдановіч.
|| зак. паспавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і вы́спаведаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. спавяда́нне, -я, н.
спага́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Спачуванне каму-н. у сувязі з чым-н., добразычлівыя адносіны да каго-н.; маральная падтрымка.
С. да людзей.
2. Літасць да каго-н. з чыйго-н. боку.
Ніякай спагады гультаям!