спрадве́чны, -ая, -ае.

1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.

С. бор.

Спрадвечныя традыцыі.

2. Карэнны, пастаянны.

Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.

|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)