Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Хуткае маўленне.

Гаварыць скорагаворкай.

2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.

|| прым. скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

ско́рам, -у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа.

Чым такі с., ды лепш нішчымніца (прыказка).

2. Тое, што і мясаед.

скораміну́чы, -ая, -ае (кніжн.).

Недаўгавечны, кароткатэрміновы.

ско́рапіс, -у, м.

Хуткае злітнае пісьмо, пераважна ў старажытных рукапісах.

|| прым. скарапі́сны, -ая, -ае.

скорапсава́льны, -ая, -ае.

Які хутка псуецца, калі захоўваецца не ў належных умовах.

С. прадукт.

ско́расны, -ая, -ае і скарасны́, -а́я, -о́е.

1. гл. скорасць.

2. Які дзейнічае, працуе на вялікай скорасці.

Скораснае рэзанне металаў.

ско́расць, -і, мн. -і, скарасце́й, ж.

1. Ступень хуткасці руху, якога-н. дзеяння.

Вялікая с. у машыны.

С. выканання даручэння.

С. бегу.

2. Ступень хуткасці дастаўкі грузаў (спец.).

Пасажырская с.

3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу (спец.).

Сярэдняя с.

Раўнамерная с.

|| прым. ско́расны, -ая, -ае і скарасны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

скорасшыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Папка з прыстасаваннем для змацавання папер.

ско́рмліваць гл. скарміць.

ско́ры, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

С. ход.

С. цягнік.

Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.

Скора (прысл.) ідзе.

2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

С. ў рабоце.

Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).

3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

С. ад’езд.

4. Які павінен адбыцца хутка.

Да скорага спаткання!

На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.