Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

складны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак.

С. метр.

складскі́ гл. склад¹.

скла́дчына, -ы, ж.

Унясенне грошай, прадуктаў і пад. ўдзельнікамі якой-н. агульнай справы.

Купіць дом у складчыну.

склане́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скланяцца, скланяць.

2. Змяненне па склонах слоў, якія належаць да іменных часцін мовы.

Назоўнікі першага, другога, трэцяга скланення.

скланя́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; незак.

1. Змяняцца па склонах.

2. перан. Часта ўпамінацца (звычайна непрыхільна; разм.).

Яго прозвішча часта скланяецца на сходах.

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

скланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. што. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

С. назоўнікі.

2. перан., каго-што. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

скла́сці, складу́, складзе́ш, складзе́; складзём, складзяце́, складу́ць; складзі́; скла́дзены; зак., што.

1. гл. класці.

2. Пакласці разам у пэўным парадку.

С. дровы пад навес.

С. рэчы ў рукзак (падрыхтаваць да ад’езду).

3. Прыбавіць адзін лік да другога, зрабіць складанне.

С. дзве сумы.

4. Падрыхтаваць што-н. на падставе сабраных звестак, стварыць, напісаць.

С. слоўнік беларускай мовы.

С. справаздачу.

С. спіс супрацоўнікаў.

С. песню.

5. Утварыць групу, камісію, падабраўшы людзей.

С. камітэт.

6. Перагнуўшы, сагнуўшы, прыдаць якую-н. форму, зменшыць аб’ём.

С. ліст паперы папалам.

С. шэзлонг.

7. Зрабіць вывад на падставе назіранняў або лагічных заключэнняў.

С. ўяўленне аб кім-н.

8. перан. Вызваліцца ад якіх-н. абавязкаў.

С. свае паўнамоцтвы.

Ён усю віну склаў на мяне.

Скласці зброю

1) здацца, спыніць узброенае супраціўленне;

2) адмовіцца ад барацьбы, ад якіх-н. дзеянняў.

Скласці рукі (разм.) — перастаць дзейнічаць.

|| незак. скла́дваць, -аю, -аеш, -ае і склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скла́дванне, -я, н. і склада́нне, -я, н.

скла́сціся, складу́ся, складзе́шся, складзе́цца; складзёмся, складзяце́ся, складу́цца; складзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утварыцца з асобных частак, элементаў.

З асобных кніг і часопісаў склалася невялікая бібліятэка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца ў працэсе творчасці (пра песню, верш і пад.).

У людзей склалася многа легенд пра гэта страшнае месца ў лесе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца.

У мяне склалася добрае ўяўленне аб фільме.

4. Набыць якую-н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека).

5. Зрабіць складчыну (разм.).

С. на паездку за горад.

6. Спакаваць, падрыхтаваць свае рэчы для ад’езду (разм.).

С. для ад’езду.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца ў выніку пошукаў.

Дзённікавыя запісы склаліся ў асобнае апавяданне.

|| незак. скла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца і склада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. скла́дванне, -я, н. (да 4 знач.).

скле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., скле́іцца; зак.

1. Змацавацца пры дапамозе клею, зліпнуцца ад чаго-н. клейкага.

Паперы склеіліся.

2. перан. Наладзіцца, аднавіцца (разм.).

Справа склеілася.

Сямейнае жыццё склеілася.

|| незак. скле́йвацца, -аецца.

скле́іць, скле́ю, скле́іш, скле́іць; скле́ены; зак., што.

1. гл. клеіць.

2. Змацаваць клеем.

С. лісты паперы.

3. перан. Наладзіць, аднавіць (разм.).

Не с. дружбу пасля такой сваркі.

|| незак. скле́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).

|| наз. скле́йванне, -я, н. і скле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.