Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

начле́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які часова начуе дзе-н.

2. Той, хто пасе коней ноччу.

|| ж. начле́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

начні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца нанач.

2. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць (разм.).

|| памянш.-ласк. начнічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).

начні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Лятучая мыш.

2. м. і ж. Той (тая), хто доўга не кладзецца спаць, бадзяецца начамі (разм.).

начны́, -а́я, -о́е.

1. гл. ноч.

2. Такі, які бывае ноччу

Начная праца.

Н. цягнік.

3. Такі, актыўнасць якога прыпадае на ноч (аб некаторых жывёлах, насякомых, раслінах).

Начная птушка.

начо́рна, прысл.

1. Тое, што і начарна (разм.).

2. У чорны колер.

Перафарбаваць валасы н.

начо́с, -у, м.

1. Доўгі ворс на тканінах і трыкатажных вырабах (спец.).

2. Валасы ў прычосцы, начасаныя на лоб, вушы, скроні, а таксама прычоска ў выглядзе пышна ўзбітых валасоў (разм.).

|| прым. начо́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

начо́тніцтва, -а, н.

Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага.

|| прым. начо́тніцкі, -ая, -ае.

начо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, некрытычна засвойвае прачытанае.

|| ж. начо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

начо́ўкі, -чо́вак.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб.

|| памянш. начо́вачкі, -чак.

|| прым. начо́вачны, -ая, -ае.

начу́біць, -чублю́, -чу́біш, -чу́біць; зак., каго (разм.).

Нацягаць, натузаць за валасы.