Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

налётам, прысл. (разм.).

Раптоўна; знянацку.

Захапіць штаб праціўніка н.

налётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Грабежнік, той, хто займаецца налётамі (у 3 знач.).

|| ж. налётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

наліва́цца гл. наліцца.

наліва́ць гл. наліць.

наліза́цца, -ліжу́ся, -ліжашся, -ліжацца; -ліжы́ся; зак.

1. чаго. Уволю палізаць (разм.).

Н. мёду.

2. чаго і без дап. Напіцца дап’яна (разм., груб.).

Во налізаўся, на нагах не можа стаяць.

|| незак. налі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

налі́к, -у, м.

Грашовае спагнанне за няправільныя выдаткі; налічэнне.

Грашовы н.

|| прым. наліко́вы, -ая, -ае.

наліне́іць гл. лінеіць.

налі́пнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; налі́п, -пла; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой-н. колькасці.

Гразь наліпла на боты.

|| незак. наліпа́ць, -а́е.

налі́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вельмі тонкі блін з пшанічнай мукі.

Напячы наліснікаў.