Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

набе́дрыкі і набэ́дрыкі, -аў.

Тое, што і набадры.

набіва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Тканіна з набіўным узорам, а таксама сам узор.

набіва́ны, -ая, -ае.

Тое, што і набіўны (у 2 знач.).

Набіваная хустка.

набі́вачны гл. набіўка.

набі́ліцы, -ліц.

У кроснах: драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда.

Кляновыя н.

набіра́нне гл. набраць.

набіра́цца гл. набрацца.

набіра́ць гл. набраць.

набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж.

1. гл. набіць.

2. Матэрыял, якім набіта, напоўнена што-н.

Паралонавая н. матраца.

|| прым. набі́вачны, -ая, -ае.

набіўны́, -а́я, -о́е.

1. Зроблены пры дапамозе набівання.

Н. матрац.

2. 3 набітым узорам.

Н. паркаль.

3. Які служыць для набівання.

Набіўная машына.