Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́нсул, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай іншай дзяржавы.

Генеральны к.

2. У Старажытным Рыме і ў Францыі (у першыя гады 19 ст.): тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. ко́нсульскі, -ая, -ае.

Консульскія паўнамоцтвы.

ко́нсульства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва на чале з консулам (у 1 знач.), а таксама памяшканне, якое займае гэта прадстаўніцтва.

|| прым. ко́нсульскі, -ая, -ае.

контр...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае процідзеянне, проціпастаўленне, процілегласць таму, што выражана ў другой частцы, напр.: контрудар, контрманеўр, контрпрапаганда.

ко́нтра, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і контррэвалюцыянер.

контраге́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагаворы.

|| прым. контраге́нцкі, -ая, -ае.

контрата́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -та́к, ж.

Сустрэчная атака, якую арганізоўваюць з мэтай адбіць наступаючыя варожыя войскі або перайсці ў наступленне самім.

Перайсці ў контратаку.

контратакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго (што).

Правесці (праводзіць) контратаку.

К. ворага.

контрга́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -га́ек, ж. (спец.).

Другая гайка, якая прыкручваецца за асноўнай для засцярогі яе ад самаадкручвання пры ўдарах, штуршках.

контрмане́ўр, -у, мн. -ы, -аў, м.

Сустрэчны манеўр, манеўр у адказ.

контрнаступле́нне, -я, н.

Падрыхтаванае ў ходзе абароны наступленне ў адказ на наступленне праціўніка.

К. войск пад Масквой у снежні 1941 года.