Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́злы, -аў.

1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа.

2. Падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж.

Пілаваць дровы на козлах.

3. Спосаб састаўлення вінтовак.

Саставіць вінтоўкі ў к.

ко́зыр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Карта той масці, якая лічыцца старшай у гульні.

2. перан. Тое, што можа даць перавагу ў чым-н.

Выбіць усе козыры.

Хадзіць козырам (разм.) — паводзіць сябе ганарліва.

|| прым. казы́рны, -ая, -ае.

ко́зыт, -у, М -зыце, м.

Адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры.

Баяцца козыту.

кок¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Повар на судне.

кок², -а, м.

Мужчынская прычоска — начэсаная або закручаная пасма валасоў над ілбом.

Прычоска з кокам.

кок³ гл. кокі.

ко́кан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ахоўная абалонка, у якой вусень ператвараецца ў кукалку.

Шаўкавічны к.

|| прым. ко́канавы, -ая, -ае.

ко́ка-ко́ла, -ы, ж.

Безалкагольны газіраваны танізуючы напітак.

ко́кі, -аў, адз. кок, -а, м. (спец.).

Шарападобныя бактэрыі.

|| прым. ко́кавы, -ая, -ае.

ко́клюш, -у, м.

Інфекцыйная (пераважна ў дзяцей) хвароба, якая выражаецца ў прыступах сутаргавага кашлю.

|| прым. ко́клюшны, -ая, -ае.